Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 39 человек

Часопіс "Вясёлка"

Дата: 23 февраля 2016 в 14:14, Обновлено 23 февраля 2016 в 14:16
Автор: Хотько Я. С.

 

Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.


      Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
        Усе, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарацца, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр"ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі…

         “Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
           А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. У розныя часы галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў. З 1978 года – Уладзімір Ліпскі, які кіруе выданнем і сёння.
          

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.