Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 39 человек

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 27 августа в 09:59
Автор: Хотько Я. С.

«АБ ПАШЫРЭННІ МАГЧЫМАСЦЯЎ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ».

        У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс «Абпашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі», у Вас ёсць магчымасць пры камплектаванні груп на 2018/2019 навучальны год выбраць мову навучання (рускую, беларускую) для сваіх дзяцей. 
Вашы пажаданні будуць максімальна ўлічвацца пры камплектаванні груп.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.